20-21 сакавіка адбудзецца візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Султанат Аман.

У ходзе візіту запланаваны сустрэчы кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Беларусі з кіраўніцтвам урада, міністэрства замежных спраў, міністэрства гандлю і прамысловасці, Дзяржаўнага савета, Кансультатыўнага савета, Гандлёва-прамысловай палаты Амана, а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Плануецца падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам турызму Султаната Аман па супрацоўніцтве ў галіне турызму.

У.Макей таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця офіса ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман Кайса аль-Юсефа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0