Нядзельным вечарам 19 сакавіка ў бальніцу трапілі 38-гадовая жыхарка Стоўбцаў з трыма дзецьмі. Па папярэдніх дадзеных, усе яны атруціліся чадным газам.

Інцыдэнт адбыўся позна вечарам у двухпавярховым шматкватэрным доме ў Стоўбцах па вуліцы Сацыялістычнай. Жанчыне, якая глядзела дома за маленькімі дзецьмі, стала дрэнна.

Разам з дзецьмі (узростам 8, 5 і 1 год) яна шпіталізаваная. Медыкі мяркуюць, што гаворка ідзе аб атручэнні чадным газам. Як гэта адбылося - высвятляюць спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0