Галоўны рэдактар «Борисовских новостей» Анатоль Букас паведаміў, што з 1 красавіка газета будзе прадавацца праз сетку шапікаў РУП «Белсаюздрук» і ў аддзяленнях РУП «Белпошта».

Адпаведныя дамовы ўжо заключаныя, - распавёў Анатоль Букас прэс-службе БАЖ.

У падпісных каталогах «Белпошты» недзяржаўнае выданне «Борисовские новости» з’явіцца ў другой палове бягучага году.

Нагадаем, у лютым рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён перадаў кіраўніку дзяржавы спіс дзевяці выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета», «ARCHE. Пачатак». Лукашэнка абяцаў вырашыць праблемы з распаўсюдам недзяржаўных СМІ.

Згаданыя выданні напісалі лісты ў «Белпошту» і «Белсаюздрук», некаторыя ўжо атрымалі адказы. Але пакуль не было ніводнага станоўчага рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?