31.07.2008 / 10:31

Расея стварае агенцтва па справах СНД 3

Новая структура, закліканая «вырашаць праблемы краінаў Садружнасьці пад эгідай Масквы», мае запрацаваць у верасьні.

Новая структура, закліканая «вырашаць праблемы краінаў Садружнасьці пад эгідай Масквы», мае запрацаваць у верасьні.

Агенцтва пра справах СНД будзе створанае пры шчыльным удзеле МЗС Расеі на загад прэзыдэнта Мядзьведзева, які і будзе кіраваць дзейнасьцю новаўтворанай арганізацыі, піша «КоммерсантЪ». Працу яно мае распачаць у верасьні.

«Час пагрозаў мінуў. Цяпер у нас ёсьць усе неабходныя рэсурсы для пашырэньня ўплыву ў Садружнасьці мірным шляхам — праз падтрымку сяброўскіх НДА, кропкавае фінансаваньне адукацыйных, гуманітарных і культурных праграмаў для рускамоўных» — тлумачаць неабходнасьць стварэньня агенцтва ў Радзе бясьпекі РФ.

Намесьнік кіраўніка Дэпартамэнту СНД Валеры Міхайлаў, камэнтуючы стварэньне агенцтва, так акрэсьліў яго задачы: «Нам неабходна дапамагаць краінам Садружнасьці і вырашаць іх праблемы пад эгідай Расеі».

У першую чаргу актыўнасьць Агенцтва будзе скіраваная на супрацу зь недзяржаўнымі грамадзкімі арганізацыямі, як гэта робіць ЗША па ўсім сьвеце. Масква не хавае, што запазычыла ідэю ў Амэрыкі, дзе супольна з тамтэйшым МЗС дзейнічае Фэдэральнае агенцтва па міжнародным разьвіцьці (USAID).

СП, паводле «КоммерсантЪ»

0
niemaskal' / Адказаць
31.07.2008 / 14:30
А henyja usio za nas prablemy choczuc' vyrashac'. Chaj sa svaimi z paczatku spraviacca/
0
Zampolitas / Адказаць
31.07.2008 / 16:04
Варта ужо ствараць агенствы па справах Расеi у краiнах СНД...
0
2Zampolitas / Адказаць
31.07.2008 / 16:20
Варта ужо ствараць агенствы па справах Расеi у краiнах СНД...Каб раз і назаўжды вырашыць праблему "Расея"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру