На сталічным рынку нерухомасці адбылася важная падзея — сярэдняя цана прапановы на другасным рынку жылля апусцілася да $1166 за м2.
Паводле дадзеных партала Realt.by,
гэта самы нізкі паказчык за апошнія 10 гадоў. Папярэдні раз такой таннай сталічная нерухомасць была ў лістападзе 2006 года.
Пры гэтым колькасць кватэр, выстаўленых на продаж, працягвае расці, што, у сваю чаргу, можа прывесці да далейшага зніжэння.
Адметна, што мінімум абноўлены і на мінскім рынку новабудоўляў. Сярэдняя цана кватэр у гэтым сегменце складае $1132 за м2.
У абласных цэнтрах кватэры прадаюць па наступных цэнах:
- Гродна і Брэст (па $694)
- Гомель ($582)
- Магілёў ($581)
- Віцебск ($558)
0
0
0
0
0
0