У Тальяці памёр стваральнік ВАЗ 2121 «Ніва» Пятро Прусаў. Развітанне з ім адбудзецца 21 сакавіка ў Спаса-Праабражэнскім саборы Тальяці, канструктара пахаваюць на гарадскіх могілках. Прусаву было 75 гадоў.

«Пятро Міхайлавіч быў вялікім чалавекам, стваральнікам першага ў свеце ўседарожніка з апорным кузавам — легендарнай ВАЗ 2121 «Ніва», якая сёння носіць імя LADA 4x4 і застаецца вельмі папулярнай у Расіі і за мяжой», — заявіў прэзідэнт «АўтаВАЗа» Нікаля Мор.

***

Пятро Міхайлавіч Прусаў нарадзіўся ў вёсцы Зубкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ў 1942 г. Пасля заканчэння Запарожскага машынабудаўнічага інстытута ў 1970 г. прыйшоў на Волжскі аўтамабільны завод у Тальяці, дзе пачаў сваю працоўную дзейнасць інжынерам-канструктарам, а ўжо ў 1972 годзе быў прызначаны вядучым канструктарам праекта ВАЗ-2121 «Ніва».

Машына пайшла ў серыю 5 красавіка 1977 года, усяго было выпушчана больш за два з паловай мільёнаў уседарожнікаў.

Прусаў распавядаў, што назва «Ніва» складзена па першых літарах імёнаў дзяцей — яго і галоўнага канструктара ВАЗа Уладзіміра Салаўёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0