20.03.2017 / 15:07

Віктар Кіслы другі год запар — самы паспяховы і ўплывовы бізнэсмен Беларусі топ-20 найлепшых бізнэсоўцаў за 2017 год  17

200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі — гэта праект інтэрнэт-партала «Ежедневнік», які выданне рыхтуе і публікуе з 2007 года.

Праект найперш мае асветніцкую мэту. З аднаго боку, ён спрыяе пазнавальнасці персоны, павышэнню лаяльнасці насельніцтва да прыватнага бізнэсу ў цэлым, з другога — служыць крыніцай інфармацыі для патэнцыяльных партнёраў і інвестараў, якія збіраюцца рэалізоўваць праекты ў Беларусі.

Траплянне і размеркаванне ў топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі вызначаецца двума крытэрамі:

1. Паспяховасць — гэта фактычная доля канкрэтнай асобы ў кошце бізнэсу, які належыць яму. Валоданне і доля выяўляецца на падставе дадзеных Мінюста РБ (Адзіны рэестр юрыдычных асоб і ІП), органаў рэгістрацыі іншых краін, дзе таксама вядзе бізнэс прадпрымальнік, а таксама на падставе іншых адкрытых крыніц і інсайдарскай інфармацыі.

2. Уплывовасць — дадатковы крытэр, прыведзены намі з-за спецыфічных умоў вядзення бізнэсу ў Беларусі і немагчымасці на дадзены момант апублікаваць грашовыя паказчыкі.

У яго аснове ляжыць паняцце ўстойлівасці бізнэсу ў эканамічных умовах, якія развіліся за 25 гадоў у беларускай эканоміцы. Перш за ўсё, гэта ацэнка ўзроўню камунікацыі таго ці іншага ўладальніка бізнэсу з дзяржрэгулятарамі, а таксама яго роля (уплыў) у галіне і эканоміцы ў цэлым. Група экспертаў (не менш за 10 чалавек), якая мае непасрэднае дачыненне да аднаго з рынкаў, чые фігуранты прадстаўленыя ў топ-200 (IT, фінансы, дрэваапрацоўка, машынабудаванне, харчовая прамысловасць і г.д.), па бальнай сістэме вызначае ступень ўплывовасці той ці іншай асобы ў зададзены перыяд часу.

1. Віктар Кіслы

40 гадоў (1976) Нікасія (Кіпр)

Генеральны дырэктар Wargaming Group Ltd., намеснік дырэктара па развіцці СТАА Гейм Стрым

Інтарэсы: IT, фінансы, нерухомасць, інвестыцыі

2. Павел Тапузідзіс

60 гадоў (1956) Мінск

Старшыня праўлення ТАА Тытунь-Інвест

Інтарэсы: тытунь, рэтэйл, нерухомасць, адпачынак і забавы

3. Аляксандр Машэнскі

46 гадоў (1970) Брэст

Генеральны дырэктар СП ТАА Санта Імпэкс Брэст, член назіральнай рады ААТ Банк развіцця Рэспублікі Беларусь

Інтарэсы: прадукты харчавання, рэтэйл, адпачынак і забавы, нерухомасць

4. Уладзімір Пефціеў

59 гадоў (1957) Мінск

Экс-старшыня агульнага сходу акцыянераў ЗАТ Белтэхэкспарт, экс-саўладальнік ЗАТ Кіруючая кампанія холдынгу Белтэх Холдынг

Інтарэсы: інвестыцыі

5. Аляксандр Луцэнка

54 гады (1962) Люксембург, Светлы (Расія)

Старшыня рады дырэктараў Sodrugestvo Group S.A. 

Інтарэсы: сельская гаспадарка, прадукты харчавання, гандаль, транспарт

6. Аркадзь Добкін

56 гадоў (1960) Ньютаўн (Пенсільванія, ЗША)

Саўладальнік, прэзідэнт і старшыня рады дырэктараў EPAM Systems Inc.

Інтарэсы: IT

7. Дзмітрый Лабяк

48 гадоў (1968) Мінск

Дырэктар ТАА Юрас Ойл, невыканаўчы дырэктар, член рады дырэктараў ПАТ Уралкалій

Інтарэсы: хімія, гандаль

8. Аляксандр Шакуцін

57 гадоў (1959) Мінск

старшыня рады дырэктараў ААТ Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу, старшыня рады дырэктараў ТАА Салея — кіруючая кампанія холдынгу, старшыня назіральнай рады ЗАТ Абсалютбанк

Інтарэсы: машынабудаванне, ТЭК, інвестыцыі, фінансы, нерухомасць

9. Аляксей Алексін

Мінск

Дырэктар СЗАТ Энерга ойл

Інтарэсы: ТЭК, фінансы, лагістыка, нерухомасць, прадукты харчавання

10. Іван Міхневіч

37 гадоў (1979) Нікасія (Кіпр)

Генеральны дырэктар Synergy Horizon, член інвестыцыйнага камітэта SCSS Fund Management 

Інтарэсы: IT, ТЭК, інвестыцыі

11. Віталь Арбузаў

52 гады (1964) Мінск

Старшыня рады дырэктараў Fenox Global Group, старшыня рады дырэктараў Fenox Venture Capital

Інтарэсы: аўтакампаненты, аўтавытворчасць, інвестыцыі, рэтэйл 

12. Валянцін Байко

46 гадоў (1970) Гродна

старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СТАА Контэ Спа

Інтарэсы: тэкстыль, нерухомасць, прадукты харчавання, сельская гаспадарка, рэтэйл, адпачынак і забавы

13. Дзмітрый Байко

Гродна

Намеснік генеральнага дырэктара СТАА Контэ Спа

Інтарэсы: тэкстыль, нерухомасць, прадукты харчавання, сельская гаспадарка, рэтэйл, адпачынак і забавы

14. Валерый Шумскі

56 гадоў (1960) Масква (Расія), Мінск

Старшыня рады дырэктараў Групы кампаній Юкола

Інтарэсы: ТЭК, адпачынак і забавы

15. Мікалай Варабей

Наваполацк

Саўладальнік ТАА Інтэрсэрвіс, член назіральнай рады ЗАТ Абсалютбанк

Інтарэсы: ТЭК, лагістыка, адпачынак і забавы, дрэваапрацоўка, нерухомасць, інвестыцыі

16. Мікалай Кацалапаў

37 гадоў (1979) Нікасія (Кіпр)

Дырэктар па развіцці бізнэсу Wargaming Group Ltd.

Інтарэсы: IT, фінансы, нерухомасць

17. Аляксандр Цэнцер

50 гадоў (1966) Мінск

Старшыня праўлення Групы кампаній А-100

Інтарэсы: рэтэйл, ТЭК, нерухомасць, транспарт

18. Віктар Пятровіч

Мінск

Дырэктар ТАА Тытунь-інвест

Інтарэсы: тытунь, рэтэйл, нерухомасць, адпачынак і забавы

19. Сяргей Літвін

50 гадоў (1966) Манака (Манака)

Член назіральнай рады ТАА Еўрагандаль

Інтарэсы: рэтэйл, гандаль, алкаголь, нерухомасць, прадукты харчавання, фінансы

20. Уладзімір Васілька

50 гадоў (1966) Манака (Манака)

Член назіральнай рады ТАА Еўрагандаль

Інтарэсы: рэтэйл, гандаль, алкаголь, нерухомасць, прадукты харчавання, фінансы

Поўны спіс найлепшых бізнэсоўцаў — на сайце ej.by. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Анатоль / Адказаць
20.03.2017 / 15:30
У асноўным нерухомасць, фінансы, гандаль, прадукты харчавання, адпачынак і забавы - не густа.
0
ром / Адказаць
20.03.2017 / 15:40
ну молодцы че.... Никосия, Монако.. в правильных местах живут
2
Андрэй / Адказаць
20.03.2017 / 15:58
Амаль няма вырабнікоў сур'ёзных тэхналогіяў
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру