20.03.2017 / 13:46

Лукашэнка абвінаваціў Захад у тым, што ён стаіць за Маршамі недармаедаў 74

Аляксандр Лукашэнка адзначае спробы нагнятання абстаноўкі ўнутры Беларусі. Пра гэта ён заявіў сёння пры дакладзе задумы сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017».

«Апошнія падзеі насцярожваюць нас і дазваляюць казаць пра тое, што самазаспакойвацца ні ў якім разе нельга», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Я не скажу, што ў нас занадта шмат праблем у гэтай частцы — нейкага супрацьстаяння нашай беларуска-расійскай групоўкі і падраздзялення Паўночнаатлантычнага блока, які, натуральна, сёння ажывіўся, умацоўваецца, узмацняецца, размяшчае дадатковыя кантынгенты войскаў ля нашых межаў. Нас гэта, шчыра кажучы, хвалюе менш, — адзначыў кіраўнік краіны. — Нас больш хвалююць спробы сучаснымі метадамі проціборства, супрацьстаяння нагнятаць абстаноўку ўнутры Беларусі і весці супраць яе адпаведныя дзеянні».

«Маецца на ўвазе спроба нашай «пятай калоны» пры падтрымцы (зноў жа, мы гэта фіксуем, я тут нікога абсалютна не запалохваю), фінансаванні заходніх фондаў і кіраванні заходнімі спецслужбамі нашых адмарозкаў, якія збеглі за мяжу, — спроба нагнятаць сітуацыю ў Беларусі», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. «Мы з гэтым справімся. Гэта не праблема», — падкрэсліў ён.

Ён таксама адзначыў факты супрацьпраўных дзеянняў, якія перыядычна спыняюцца на дзяржаўнай мяжы. Гэта ў тым ліку спробы правозу зброі і іншых небяспечных прадметаў і матэрыялаў.

«І сённяшняя падзея на дзяржаўнай мяжы, у дадзеным выпадку беларуска-ўкраінскай, калі давялося ўжываць зброю. І на заходнім напрамку выяўленыя былі нядобрыя дзеянні, звязаныя з гранатамі, начыненымі нейкім парашком (зараз праводзяцца даследаванні)», — прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін інцыдэнт звязаны з выяўленнем радыеактыўных рэчываў на борце самалёта, які рухаўся транзітам праз Беларусь з Арменіі ў адну з еўрапейскіх краін.

«Папрашу па выніках расследавання ўсіх гэтых інцыдэнтаў, якія сёння адбыліся на дзяржаўнай мяжы, мяне праінфармаваць», - сказаў прэзідэнт.

«Гэта ўсё сведчыць пра тое, што расслабляцца нам ніяк не прыстала. Мы павінны трымаць вуха востра і ні ў якім разе не даць прычыны дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне», - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

0
2й срок / Адказаць
20.03.2017 / 13:52
Серьёзно?
1
сябар НАТО / Адказаць
20.03.2017 / 13:55
ха-ха, пятая калёна - ў тваім атачэнні і маніпулюе табой так, як хоча масква.
0
дадам / Адказаць
20.03.2017 / 13:57
Памятаеце старую песню: Фантазер - ты меня называла))
Паказаць усе каментары/ 74 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру