Цяпер Васіль Бульбянкоў ён працуе намесьнікам начальніка ДАІ Беларусі. Нагадаем, што ў студзені гэтага года Васіль Бульбянкоў даволі нечакана быў адпраўлены ў адстаўку ў сувязі з выслугай гадоў.

У міліцэйскі колах хадзілі чуткі, што адстаўка Бульбянкова зьвязаная зь яго адмоўным стаўленьнем да праграмы «мінус 100», якая вельмі падабаецца міністру ўнутраных спраў. У выніку Навумаў і прапанаваў Бульбянкову сысьці.

Але, як паведамляе «Беларускі партызан», кіраўніцтва МУС угаварыла яго застацца: літаральна праз паўтара месяца пасьля адстаўкі ён зноў вярнуўся на кіруючую працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?