Грамадства

Актывіста Дзмітрыя Паліенку асудзілі на 15 сутак

20 сакавіка быў затрыманы актывіст Дзмітрый Паліенка, піша spring96.org.

Паводле інфармацыі відавочцаў, ён прыйшоў да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, каб перадаць перадачу, зайшоў туды, а назад ужо не выйшаў. Цяпер ён знаходзіцца ў судзе Заводскага раёна г. Мінска.

Суддзя Вера Галаўкова прызнала актывіста вінаватым па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у абароне Курапатаў 25 лютага і асудзіла на 15 сутак арышту.

Праваабаронца Наста Лойка мяркуе, што затрыманне прэвентыўнае і звязанае з акцыяй 25 сакавіка ў Мінску.

10 сакавіка Паліенка атрымаў 7 сутак арышту за тое, што пасля агучвання прысуду па «справе антыфашыстаў» некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць «Ганьба!» і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі наконт пакарання фігурантаў справы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў25

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны5

Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю4

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў25

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць