Пінчук Мікалай Крычко, інвалід, у якога няма нагі, выйшаў на акцыю пратэсту ў сваім горадзе 11 сакавіка.

«Я 14 гадоў хаджу на адной назе, не магу купіць пратэза. 6 мільёнаў каштаваў раней, затым стаў 10 мільёнаў, потым яшчэ больш. Не магу сабраць. Пенсія ў мяне маленькая, - распавёў 77-гадовы мужчына журналістам «Радыё Свабода». -

Мне пратэзы выдаюцца кожныя два гады. Але я магу хадзіць з імі 15 хвілін, пасля пачынаецца моцны боль. Акрамя гэтага, апошнім часам у мяне абвастрыўся так званы «фантомны боль». Таму ўзнікла неабходнасць набыць лёгкі і якасны пратэз, які б зменшыў мае пакуты.

 

Я вырашыў паехаць у Мінск, каб зрабіць імпартны пратэз. Ён ажно ў тры разы лягчэйшы за наш, нашмат больш зручны. І кошт, які мне агучылі, — гэта шэсць мільёнаў тады яшчэ недэнамінаваных рублёў.

Адна справа — зрабіць пратэз, а вось пазней яшчэ ж працэдуры: стацыянар, трэба навучыцца хадзіць з гэтым пратэзам. Я пачаў збіраць грошы, і калі ўжо меў неабходную суму на руках, ізноў паехаў у Мінск. Заходжу да ўрача, а там мне кажуць, што кошт пратэза вырас і цяпер складае 10 мільёнаў. Добра, я пачаў збіраць далей. Праз два гады, калі меў на руках гэтыя грошы, кошт пратэза складаў 18 мільёнаў.

Мяне ўзяла такая крыўда, такая злосць закіпела ўнутры. Таму я палічыў абавязкам прыйсці на мітынг і выказаць сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне. Як жа так, я збіраю грошы на пратэз і не магу сабраць? І я маю права выказаць сваю думку».

Дапамагчы мужчыну заклікаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Ён жа і падзяліўся рахункам Мікалая Крычко, на які можна перавесці грошы.

Рэквізіты: ААТ «АСБ Беларусбанк», аддзяленне №121 / 134 у г. Пінску.
р / с 000092 (дабрачынны рахунак)
Атрымальнік: Крычко Мікалай Трафімавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?