У беларускіх сацсетках з’яўляюцца паведамленні ад супрацоўнікаў гомельскага малаказавода, які належыць ААТ «Мілкавіта». Людзі скардзяцца, што напярэдадні Дня Волі ім абвясцілі пра суботнік, які пройдзе якраз 25-га сакавіка. Прычым, пішуць работнікі малаказавода, тым, хто праігнаруе суботнік пагражаюць не працягнуць кантракт.

Але ж у адміністрацыі «Мілкавіты» кажуць, што суботнік — справа добраахвотная.

«Гэты суботнік традыцыйны — сыйшоў снег. Праводзяцца суботнікі ў розныя тэрміны.. Але ж сёння вы бачыце, якое надвор’е ўсталявалася: наступіла ранняя вясна. Снег сышоў, трэба наводзіць парадак, - патлумачыла «Нашай Ніве» Святлана Пяшко, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы. — І дзякуючы працы нашых супрацоўнікаў мы прыводзім усё ў парадак. Усё, што ёсць у нас — гэта дзякуючы нашым работнікам.

Праблемы на працы, у тых хто не прыйдзе? Гэта хлусня! Хлусня! Гэта свядомае і добраахвотнае права работніка [прыходзіць на суботнік]. Калі чалавек прапусціць — ніякіх наступстваў у дачыненні да яго не будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?