20.03.2017 / 14:59

Мінгарвыканкам адмяніў сустрэчу з заяўнікамі Дня Волі 23

Прызначаная на сёння сустрэча з заяўнікамі Дня волі адмененая, паведаміў заяўнік ад руху «За свабоду» Аляксандр Русевіч. Па ягоных словах, яму патэлефанавалі з Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Дзень Волі ў 2016 г., фота Сяргея Гудзіліна

«Мне пазванілі і сказалі, сустрэчы не будзе. «Давядзем да вас нашае рашэнне ва ўстаноўленым законам парадку», - сказаў сайту Pyx.by Аляксандр Русевіч.

Гэта значыць, што адказ заяўнікі, хутчэй за ўсё атрымаюць па пошце.

«Улады паводзяць сабе безадказна, - пракаментаваў гэтае рашэнне Мінгарвыканкама намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч. - За той час, што застаўся, вельмі цяжка будзе праінфармаваць людзей пра маршрут і дзеянні пад час акцыі».

Адпаведна, дадаў ён, «верагоднасць непрадказальнага сцэнару павялічваюцца». «Асабліва ў сітуацыі, калі большасць лідараў апазіцыі знаходзяцца за кратамі», - заключыў Меляшкевіч

9
Евгений Максимович / Адказаць
20.03.2017 / 15:23
Адпаведна, дадаў ён, «верагоднасць непрадказальнага сцэнару павялічваюцца». «Асабліва ў сітуацыі, калі большасць лідараў апазіцыі знаходзяцца за кратамі», - заключыў Меляшкевіч Это верно, и сделано это было ФСБ через МВД не случайно, напомню в Молодечно когда захватывали работала именно выездная группа, как и в Орше, а не местная милиция, чтобы была возможность исключить управляемость и осуществить свои сценарии столкновений и провокации 25-го.
1
Алекс / Адказаць
20.03.2017 / 15:26
А в СМИ рассказывают "сказки", что протестующие не идут на диалог с властью... Диалога нет, так как власть общаться не желает) Так страшно с народом общаться?
0
Мент паганы / Адказаць
20.03.2017 / 15:41
"Гэта значыць, што адказ заяўнікі, хутчэй за ўсё атрымаюць па пошце." Не адказ, а адмову. У пятніцу вечарам, хутчэй за ўсё.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру