У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны заяўляюць, што аўтамабіль, які нібыта спрабаваў прарвацца праз дзяржаўную мяжу Беларусі непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка», не перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны.

«У выніку папярэдняй праверкі высветлілася, што аўтамабіль з нумарамі беларускай рэгістрацыі не перасякаў мяжу ані на ўезд, ані на выезд», — сказаў Радыё Свабода дарадца старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

У той жа час, паводле яго, у раёне інцыдэнту ёсць пэўныя абшары, на якіх знаходзяцца населеныя пункты, і праз іх можна пераехаць з украінскай на беларускую тэрыторыю, мінуючы памежныя пункты пропуску.

«Зараз працягваецца праверка, што адбылося, і нашы беларускія калегі спрабуюць устанавіць асобы грамадзян, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, бо ў іх не было дакументаў», — дадаў Алег Слабадзян.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сёння паведаміў пра спробу «прарыву» праз дзяржаўную мяжу Беларусі ў раёне прапускнога пункту «Аляксандраўка» з ужываннем табельнай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?