20.03.2017 / 16:33

Беларусы больш шчаслівыя за грэкаў і партугальцаў, але менш — за расейцаў і палякаў 13

Нарвегія перагнала Данію ў рэйтынгу самых шчаслівых краін у свеце. Апублікаваны штогадовы рэйтынг шчасця ад арганізацыі World Happiness Report.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Беларусы апусціліся ў спісе аж на шэсць пазіцый. Яшчэ летась наша краіна займала 61-ы радок, а сёлета толькі 67-ы.

Для разліку навукоўцы выкарыстоўваюць такія чыннікі, як валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, працягласць жыцця, сацыяльную абароненасць, стан павагі да права і грамадскіх свабод, павага, наяўнасць працы і, нарэшце, колькасць грошай, якую людзі ахвяруюць на грамадскія патрэбы ці дабрачыннасць.

З суседзяў ніжэй за Беларусь толькі Украіна — аж 132-е месца з 155. Ніжэй за Украіну толькі афрыканскія краіны, а таксама Афганістан і Сірыя.

Латвія размясцілася на 54-м месцы, Літва — на 52-м, Расія — 49-я, Польшча — 46-я. Хаця яшчэ адносна нядаўна наша краіна апярэджвала Польшчу і Расію.

У першай дзясятцы самых шчаслівых краін, апроч Нарвегіі, размясціліся Данія, Ісландыя, Швейцарыя, Фінляндыя, Галандыя, Канада, Новая Зеландыя, Аўстралія, Швецыя.

Самымі няшчаснымі з’яўляюцца Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка і Бурундзі.

Варта адзначыць, што беларусы далёка не самы няшчасны народ у Еўропе. Ніжэй за нас у рэйтынгу аказаліся: Сербія (73-я), Венгрыя (75-я), Харватыя (77-я), Косава (78-я), Чарнагорыя (83-я), Азербайджан (85-я), Грэцыя (87-я), Партугалія (89-я), Боснія (90-я), Македонія (92-я), Балгарыя (105-я), Албанія (109-я), Арменія (121-я), Грузія (125-я).

Адметна, што больш шчаслівымі з’яўляюцца паўночныя народы, а не паўднёвыя.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
вялейчук / Адказаць
20.03.2017 / 16:43
Нешта не то Грузіяй
0
ром / Адказаць
20.03.2017 / 17:00
а у навинках усе шчасливыя))
2
Сяржук / Адказаць
20.03.2017 / 17:16
Честно говоря смешно считать, что Беларусь, в общем как и Россия (я не про Москву) и Туркмения и так далее находятся выше в рейтинге, чем Португалия и Греция (даже учитывая те факторы которые как будто были применены). Поэтому этот рейтинг далек от реальности, если только не признать, что выборы в Беларуси свободны, работы навалом, достойная зарплата, мнение иное очень уважается.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру