20.03.2017 / 16:35

Кітайскія навукоўцы вынайшлі 30-секундны папяровы тэст для вызначэння групы крыві 1

Кітайскія навукоўцы распрацавалі спосаб вызначэння групы крыві, які займае каля 30 секунд. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Science Translational Medicine, піша БЕЛТА.

Папяровыя палоскі для тэстаў утрымліваюць спецыяльны фарбавальнік. Пры судотыку з крывёю папера змяняе колер у залежнасці ад групы крыві. Папяровы тэст здольны распазнаць рэдкі тып крыві з адмоўным рэзус-фактарам.

Даследчая група лічыць, што гэтая тэхналогія падыходзіць для выкарыстання падчас ваенных дзеянняў, а таксама ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
падчас ваенных дзеянняў / Адказаць
20.03.2017 / 19:46
Сыбірыя, гэта Кітай!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру