20.03.2017 / 17:05

Украіна забараніла ўезд еўрапейскім дэпутатам, якія наведалі Крым

Служба бяспекі Украіны ўвяла санкцыі ў дачыненні да чатырох еўрапейскіх дэпутатаў, якія прыехалі ў анексаваны Крым без дазволу Кіева, паведаміла ў фэйсбуку прэс-сакратар ведамства Алена Гітлянская.

«На тэрыторыі АР Крым незаконна знаходзяцца чацвёра грамадзян Сербіі і адзін грамадзянін Чэхіі», — напісала яна.

Паводле даных СБУ, яны прыбылі па запрашэнні расійскіх уладаў на святкаванне трэцяй гадавіны «рэферэндуму аб далучэнні Крыма».

Цяпер гэтым палітыкам будзе забаронены ўезд ва Украіну на працягу пяці гадоў. Паведамляецца, што візіт замежных палітыкаў у Крым быў арганізаваны партыяй «Справядлівая Расія».

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру