20.03.2017 / 18:19

Зладзеі абчысцілі сельскую лазню ў Ганцавіцкім раёне 6

Зладзеі абчысцілі сельскую лазню ў Ганцавіцкім раёне, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама маёр міліцыі Ілья Помін.

Пра інцыдэнт праваахоўнікам паведаміў дырэктар Ганцавіцкага раённага ЖКГ, на балансе якога знаходзіцца грамадская лазня ў вёсцы Агарэвічы. З восені мінулага года аб'ект не функцыянуе. Мяркуючы па ўзламаным замку, зламыснікі прабраліся ўнутр будынка праз ўваходныя дзверы. У адным з памяшканняў дэмантавана 115 кв. м абшыўкі з панэляў ПВХ, у іншым — 90 кв. м вагонкі. Знятыя электралічыльнік і электраправодка, вынесеныя чатыры міжпакаёвыя дзверы з масіва дрэва і столькі ж прыбораў ацяплення.

Па факце крадзяжу Ганцавіцкі РАУС праводзіць праверку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
le mantar / Адказаць
20.03.2017 / 18:21
Дажыліся... ужо абшыўку і праводку выносяць...
1
ВХ / Адказаць
20.03.2017 / 18:25
Такие работы проведены и никто ничего не видел и не слышал?Ой, пусть не дурят голову
0
Алесь Беларус / Адказаць
20.03.2017 / 20:02
Гавораць Ганцавiчы. Тупiк абрабавалi.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру