20.03.2017 / 20:45

Памежнікі не пусцілі ў Беларусь японца з «чорнага спісу» 6

Памежнікі не пусцілі ў Беларусь японскага фрылансера са спісу непажаданых асоб. Пра гэта сёння журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Антон Бычкоўскі, перадае БЕЛТА.

Фрылансер з Японіі прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мінск. Яго не прапусцілі органы памежнай службы ў сувязі са знаходжаннем у спісах асоб, якім уезд на тэрыторыю Беларусі забаронены або непажаданы.

Як растлумачыў першы намеснік начальніка атрада пагранічнага кантролю «Мінск» Руслан Мікуліч, вечарам 19 сакавіка ў ходзе пагранічнага кантролю пасажыраў рэйса Кіеў—Мінск у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» выяўлены грамадзянін Японіі 1969 года нараджэння. У ходзе праверкі высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якім на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь забаронены або непажаданы.

«У ходзе разбору мы змаглі выявіць, што дадзеная асоба таксама знаходзілася на тэрыторыі Украіны і Рэспублікі Ірак падчас вядзення баявых дзеянняў, аб чым сведчылі адзнакі ў пашпарце замежніка», — распавёў Руслан Мікуліч. Акрамя таго, аналіз адкрытых крыніц інфармацыі паказаў, што грамадзянін Японіі затрымліваўся на тэрыторыі Ірака па падазрэнні ў дачыненні да дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў кастрычніку 2016 года.

Грамадзянін Японіі праз мяжу Беларусі прапушчаны не быў.

1
Гумка / Адказаць
21.03.2017 / 00:12
Тот японец что японско-беларуский слоуник выдавал и который был на митингах в середине 90х?
0
хж / Адказаць
21.03.2017 / 05:51
а зваць яго як?
0
яя / Адказаць
21.03.2017 / 06:03
грамадзянін Японіі затрымліваўся на тэрыторыі Ірака па падазрэнні ў дачыненні да дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ---------- значыць гэта Kosuke Tsuneoka!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру