20.03.2017 / 21:27

СБУ падрыхтавала забарону на ўезд расійскай удзельніцы «Еўрабачання», але канчатковага рашэння няма 18

Служба бяспекі Украіны (СБУ) падрыхтавала дакумент аб забароне ўезду ва Украіну ўдзельнікаў «Еўрабачання» ад РФ Юліі Самойлавай. Пра гэта паведамляе 112.ua са спасылкай на «Інтэрфакс-Украіна».

Фота: Максім Лі / Першы канал

«На гэтую хвіліну рашэнне аб забароне ўезду яшчэ не прынятае, але адкрыю таямніцу — адпаведны дакумент ужо падрыхтаваны», — заявіў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў.

«Закон павінен быць адзін для ўсіх. Яна не проста наведала Крым, яна яшчэ пакінула сляды ў сацсетках, дзе яна выказвалася наконт Украіны і ўлады, і ўзятага курсу на еўраатлантычную інтэграцыю. Мая пазіцыя выразная. Я лічу, яна не павінна прыязджаць ва Украіну», — дадаў ён.

Грыцак таксама паведаміў, што канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынятае. «У нас яшчэ ёсць шмат часу да мая», — адзначыў кіраўнік СБУ.

Пра ўдзел Юліі Самойлавай у музычным конкурсе ў Кіеве стала вядома 12 сакавіка. Спявачка была абраная «Першым каналам». З дзяцінства выканаўца мае інваліднасць I групы і перасоўваецца ў інвалідным вазку.

У аўторак, 14 сакавіка, саветнік кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка прапанаваў затрымаць Самойлаву. Сваю ініцыятыву ён патлумачыў тым, што ў 2015 годзе расіянка выступала на канцэрце ў Крыме. На паўвостраў, паводле інфармацыі дарадцы кіраўніка МУС, спявачка заехала з боку Расіі, чым парушыла ўкраінскае заканадаўства.

Каментуючы гэтую інфармацыю, выканаўчы дырэктар «Еўрабачання» Ён Ола Санд заявіў, што рашэнне аб удзеле ў конкурсе Юліі Самойлавай павінен прыняць Кіеў.

«Мы поўнасцю паважаем і разумеем законы Украіны, але з боку Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў нас няма ніякіх пярэчанняў да расійскай дэлегацыі і не бачым парушэнняў з іх боку. Мы хочам, каб усе краіны прымалі ўдзел, але гэта рашэнне ўкраінскай улады, і мы будзем яго паважаць», — падкрэсліў ён.

13
БРСМ-правіца / Адказаць
20.03.2017 / 21:32
правільна. Уявіце сабе, ці дапусьцілі б у ЗША чалавека, які б прапагандаваў: "Аляска - гэта Расея", "Амэрыканцы - неіснуючы народ", "Амэрыканцы, бярыце зброю, зрынайце сваю ўладу" і г.д. Закон мае быць адзін для ўсіх - ад жабракоў да мільярдэраў
15
Eugene Mayseythick / Адказаць
20.03.2017 / 21:33
Правільнае рашэньне! Бо кожны чалавек павінен адказваць за свае словы ў незалежнасьці ад фізычнага стану.
12
Терешко Сурма / Адказаць
20.03.2017 / 21:57
Закон України вона порушила сповна розуму, то ж нехай відповідає. Адже жодні згадки про інвалідний візочок, на жаль, не звільняють від відповідальності. Для України це буде менше зло. Або короткострокова істерія «нашіхнєпускают», або багатомісячна пропаганда «кримнаша» зі сцени.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру