31.07.2008 / 12:24

Яшчэ адной сілавой структурай будзе кіраваць не ўраджэнец Беларусі 24

Як стала вядома «Беларускаму партызану», на днях менскаму спэцназу быў прадстаўлены новы кіраўнік — Юры Хаджымуратавіч Караеў. Палкоўнік Юры Падабед цяпер ляжыць у шпіталі МУС. Цяпер не ўраджэнцы Беларусі ачольваюць Раду бясьпекі, КДБ, МУС, Службу аховы прэзыдэнта і ягоную асабістую ахову.


Як стала вядома «Беларускаму партызану», літаральна на днях менскаму спэцназу быў прадстаўлены новы кіраўнік — Юры Хаджымуратавіч Караеў. Палкоўнік Юры Падабед цяпер ляжыць у шпіталі МУС.

Паводле розных вэрсій, пасьля адстаўкі Падабеду прапанавалі працу ў ГУУС, але ён адмовіўся, бо не хацеў працаваць намесьнікам Аляксандра Найдзенкі. Такім чынам, Падабед сышоў на пэнсію ва ўзросьце 46 гадоў.

Сам Падабед так пракамэнтаваў гэтае рашэньне для «Беларускага партызана»: «Я прыняў такое рашэньне сам. Дзе буду працаваць далей яшчэ ня ведаю. У мяне ёсьць некаторыя праблемы са здароўем, прычым сур’ёзныя. У мяне з хрыбетнікам праблемы, і ціск скача. Нічога дзіўнага – работа нэрвовая. Яшчэ раз паўтару: рашэньне пра сыход я прыняў сам, на мяне ніхто ня ціснуў. Магу сказаць, што жонка толькі задаволеная. Маладым дарогу трэба саступаць, а зьмена ў мяне больш чым годная».

У 2004 годзе за жорсткі разгон мірных дэманстрацый і зьбіцьцё людзей Юры Падабед быў адным зь першых, каго ўнесьлі ў сьпіс невыязных у краіны Эўрасаюзу і ЗША.

Новы кіраўнік спэцназу па нацыянальнасьці не беларус, ён асецін. Юр’ю Караеву 42 гады. Да нядаўняга часу ён быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску, быў камбатам у вайсковай частцы 32-14 Дзьмітрыя Паўлічэнкі. У 1996 годзе Караеў скончыў Акадэмію генштабу імені Фрунзэ.

Такім чынам, яшчэ адной сілавой структурай стаў кіраваць не ўраджэнец Беларусі. Варта толькі нагадаць, што Раду бясьпекі ўзначальвае ўраджэнец Днепрапятроўску Юры Жадобін, КДБ – яшчэ адзін сын афіцэра Савецкай арміі ўраджэнец Украіны Вадзім Зайцаў. На Смаленшчыне нарадзіўся міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Службай аховы прэзыдэнта кіруе пензенец Андрэй Уцюрын, а асабістую ахову Лукашэнкі ўзначальвае ўраджэнец расійскага Кургану. Дарэчы, і на пасадзе старшыні Цэнтравыбаркаму стаіць дачка савецкага афіцэра.

На ключавыя сілавыя пасады падбіраюцца пераважна людзі, якія нарадзіліся не ў Беларусі і ўзгадоўваліся як асобы не ў Беларусі. Усіх гэтых людзей яднае траўма ад развалу СССР. Гэткі расклад падтрымліваецца з году ў год. Такога няма ні ў адной іншай эўрапейскай краіне.

Зьміцер Панкавец

0
Scooter / Адказаць
31.07.2008 / 13:32
Ну нарэшце хоць пачалі пісаць пра тое, што кіраўнікамі ці ні ўсіх сілавых структураў расейскія СС папрызначалі сваіх стаўленікаў, прычым ня проста не беларусаў, а людзей якія ўвогуле ў Беларусі не нарадзіліся. Да гэтага варта яшчэ ўзгадаць і іншых (а таксама былых) "дзеячаў" з небеларускімі прозьвічамі, або хто родам не з Беларуси: Тітенков, Заметалін, Латыпов, Ерін, Мартынов(нарадзіўся ў Арменіі), Пролесковскій(нар. у падмаскоўі), Министр архитектуры и строительства РБ Селезнев А.И. родился в 1956 году в д.Туколово Жарковского района Калининской области (Россия) (ці не таму ў нас разбураецца архітэктурная гістарычная спадчына?), і г.д. Пасьля гэтага нехта яшчэ сумняецца, што ў нас зараз рэжым (унутранай) акупацыі, калі пры фармальнай незалежнасьці на ключавых пастах знаходзяцца стаўленікі замежных дзяржаў? ЗЫ. Хоць само па сабе паходжаньне тога ці іншага чыноўніка яшчэ ні аб чым ні кажа, (бо хапае і розных адыёзных выхадцаў з Беларусі, напрыклад, былы кіраўник КГБ Сухарэнка, Министр культуры РБ Матвейчук В.Ф., Министр образования РБ Радьков А. М., і г.д.) але тое, што на ключавых сілавых пастах зараз амаль выключна рсейскія стаўленікі, аб чымсьці ды кажа. Расейцы перастрахоўваюцца, з усіх сілаў імкнуцца ўтрымаць Беларусь у сваёй арбіце. І аб гэтым трэба пісаць, каб усе разумелі, ЯКУЮ палітыку яны праводзяць у Беларусі.
0
shtolik / Адказаць
31.07.2008 / 13:35
ну ў навумава якасны такі беларускі пранонс. ды й смаленшчына недалёка.
0
Юфа / Адказаць
31.07.2008 / 13:42
"аб гэтым трэба пісаць, каб усе разумелі, ЯКУЮ палітыку яны праводзяць у Беларусі." абсалютна слушна!!!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру