21.03.2017 / 17:28

Топ-10 папулярных беларускіх Instagram-акаўнтаў на 2017 год ФОТЫ 22

Летась «Наша Ніва» складала спіс самых папулярных Instagram-акаўнтаў у нашай краіне. Праз год мы вырашылі абнавіць спіс, бо там з’явіліся новыя асобы.

1. Даша Март, 1,1 млн падпісантаў

Даша працягвае трымаць месца самага папулярнага Instagram-акаўнта ў Беларусі. За год яе аўдыторыя вырасла аж на 500 тысяч падпісантаў.

Даша Март — фатограф і жонка хакеіста мінскага клуба «Юнацтва» Аляксандра Барадулі. А яшчэ яна мае самы папулярны акаўнт Instagram у Беларусі. На сваёй старонцы Даша любіць часта выкладаць эратычныя і інтымныя фоты, якія набіраюць па дзесяць тысяч лайкаў.

2. Аксана Невясёлая, 664 тысячы падпісантаў

Новая асоба, якая стала папулярнай у Instagram абсалютна выпадкова. Памятаеце, як брытанскія СМІ пісалі пра сэксуальную беларускую настаўніцу? Дык вось тады такія вядомыя рэсурсы, як Daily Mail, указалі менавіта на акаўнт гэтай дзяўчыны. Навіна аказалася фэйкам, бо на момант публікацыі дзяўчына толькі скончыла школу. Аднак гэта значна павысіла папулярнасць акаўнта дзяўчыны, і цяпер яна другая па папулярнасці ў беларускім сегменце Instagram.

3. Дзіма Ермузевіч, 663 тысячы падпісантаў

Адзін з самых папулярных відэаблогераў у Беларусі. На YouTube-канал 19-гадовага гомельскага хлопца падпісана больш за 670 тысяч чалавек. І такіх лічбаў ён дасягнуў усяго за 6 год. Хлопец здымае відэаролікі ў стылі «lifestyle». Акаўнт Дзімы займеў 600 тысяч падпісантаў менш чым за два гады.

4. Кацярына Коба, 441 тысяча падпісантаў

Кацярына Коба летась ужо была ў спісе самых папулярных Instagram-акаўнтаў. Але з другога месца яна апусцілася на чацвёртае. За год яе акаўнт не надта вырас — усяго на 23 тысячы падпісантаў. Нагадаем што Кацярына — беларуская фотамадэль, тэлевядучая канала СТБ. Вялікая папулярнасць сярод замежных карыстальнікаў Instagram абумоўлена мянушкай Каці — «беларуская Барбі». Сапраўды, пагартаўшы акаўнт фотамадэлі, можна знайсці нешта падобнае. Звычайна Кацярына выкладае фотаздымкі з працы, любіць рабіць сэлфі і паведамляе падпісантам пра ўсе свае вандроўкі.

5. Юля Гадунова, 439 тысячы падпісантаў 

Сяброўка Дзімы Ермузевіча засталася на 5-м месцы. Зямлячка папулярнага відэаблогера таксама мае свой YouTube канал, дзе ёсць 260 тысяч падпісантаў. Здымае відэа дзяўчына ў асноўным пра сваё жыццё, розныя чэлэнджы і дзеліцца сваімі пакупкамі з фанатамі. За год яе Instagram-акаўнт вырас на 257 тысяч чалавек.

6. Макс Корж, 348 тысяч падпісантаў

Чалавек, якога, напэўна, не трэба прадстаўляць. Вядомы беларускі cпявак, як сам спяваў, «жыве ў кайф», працягвае дзякаваць сваім фанатам за адрыўныя канцэрты і выстаўляе фоты з розных краін. Цяпер Макс паехаў вандраваць у Іран і адтуль выстаўляе відэа і фота сваіх прыгод.

7. Валеры Вів'ер, 321 тысяча падпісантаў

Для аматараў мадэльных конкурсаў гэтае імя будзе вядомае. Валеры — вядомая мадэль, удзельніца конкурсу «Топ-мадэль свету—2015». Пасля ўдзелу ў конкурсе яе акаўнт стаў значна больш папулярным. Калі пагартаць фотаздымкі, можна заўважыць, што мадэль — сяброўка беларускага тэлевядучага і спевака Германа Цітова, але асноўная частка фота на яе акаўнце — гэта сэлфі і лукі з розных гарадоў, мерапрыемстваў.

8. Алеся Асташэвіч, 271 тысяча падпісантаў

Летась Алеся Асташэвіч была на 7-м месцы ў спісе самых папулярных Instagram-акаўнтаў. Яе аўдыторыя за год вырасла на 136 тысяч падпісантаў. Алеся працуе мадэллю ў Беларусі і Расіі, а таксама ўваходзіць у спіс барбі-мадэляў. Дзяўчына стала папулярнай дзякуючы фота разам з кіраўніком дзяржавы на вокладцы школьнага буквара. Далейшая мадэльная кар’ера Алесі працягнулася ў Маскве, дзе жыве яе муж.

9. Ліза Мартынчык, 267 тысяч падпісантаў

Беларуская мадэль Ліза Мартынчык у параўнанні з мінулым годам апусцілася аж на 5 пунктаў. Дзяўчына з Івацэвічаў стала вядомая дзякуючы незвычайнай форме броваў. Фотаздымкі дзяўчыны можна пабачыць у сусветнавядомых часопісах, а сама Ліза замацаваная за двума мадэльнымі агенцтвамі: Сяргея Нагорнага і Al Models New York.

10. Улад Бумага, 242 тысячы падпісантаў

Закрывае дзясятку самых папулярных Instagram-акаўнтаў Улад Бумага — малады відэаблогер, які больш вядомы на YouTube як «А4». За тры гады юнак займеў 1,3 мільёны праглядаў, дзякуючы сваім рызыкоўным, але часам пастановачным ролікам. Адзін з самых папулярных ягоных ролікаў «Ноч у зачыненым аквапарку» набраў 7 мільёнаў праглядаў. На сваім Instagram-акаўнце хлопец у асноўным выстаўляе сэлфі, здымкі з фотасесій.

У нас таксама ёсць свой акаўнт у Instagram — @nashaniva. Падпісвайцеся, каб у наступным годзе мы сталі самымі папулярнымі:) 

Мікіта Недаверкаў

5
Так / Адказаць
21.03.2017 / 17:51
Из всей десятки только Корж что-то из себя представляет. Остальных без соцсетей и не знал бы никто.
2
Александр comrade / Адказаць
21.03.2017 / 18:06
Это деградация. Это просто деградация.
2
PidżamaPorno / Адказаць
21.03.2017 / 18:14
будущее Беларуси (сарказм)
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру