Pfizer плануе арганізаваць вытворчасць лекавых сродкаў на базе РУП «Белмедпрэпараты». Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення інавацыйнага развіцця прадпрыемства Алена Літвінава сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Нядаўна «Белмедпрэпараты» прымалі фармінспекцыю вядомага сусветнага лідара — кампаніі Pfizer на прадмет магчымасці сумеснага супрацоўніцтва, у якім наша прадпрыемства будзе выступаць вытворчай пляцоўкай для вырабу лекаў для наступнай рэалізацыі іх у еўрапейскіх дзяржавах», — сказала спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0