31.07.2008 / 14:01

Самы высокі заробак у авіятараў 3

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі, найбольшыя заробкі атрымліваюць беларускія авіятары — $615.

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі, найбольшыя заробкі атрымліваюць беларускія авіятары — $615. На другім месцы з сярэднім заробкам у памеры $545 знаходзяцца навукоўцы, на трэцім — будаўнікі ($490). Найменш па-ранейшаму зарабляюць працаўнікі сельскай гаспадаркі — каля $245. Не нашмат больш за іх атрымліваюць настаўнікі і мэдыкі — $285 і $311 адпаведна. Найлепей жывецца жыхарам сталіцы — тут сярэдні заробак па стане на чэрвень 2008 году складае каля $517. У сярэднім на сёньня беларусы зарабляюць $386. Тым часам, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка паабяцаў, што сярэдні заробак у краіне да канца году павінен вырасьці да Br966 тыс. ($460).

СП

0
pan Brudas / Адказаць
31.07.2008 / 17:30
Калі нават авіятары столькі атрымліваюць... Мой аднапалчанін пры сустрэчы распавёў, што кладзе плітку каля б. старога маста праз Нёман і штомесяц налічэньні ў яго і калег пад два мільёны. А то авіятары, авіятары...
0
Scooter / Адказаць
31.07.2008 / 19:14
"На другім месцы з сярэднім заробкам у памеры $545 знаходзяцца навукоўцы" -- пакажыце мне тых навукоўцаў, якія зарабляюць па 545 баксаў!!! (акрамя акадэмікаў і членкораў). Сярэдні заробак сярэдняга навукоўца менш 300$! Хай ні брэшуць!
0
Самандык 2 Scooter / Адказаць
01.08.2008 / 07:10
гаворка ідзе пра сярэдні заробак навукоўцаў а не пра заробак сярэдняга навукоўца. калі 10 навукоўцаў маюць $250, два маюць $500, адзін мае $1000 і адзін мае $3000, то ў сярэднім атрымліваецца $536.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру