22.03.2017 / 16:53

У дворыку Ліцэя БДУ на месцы загінулай вярбы пасадзілі новае дрэва ФОТА+ВІДЭА 8

«Старая вярба дасягнула ўражальных памераў: вяршыняй кроны ўзвышалася над будынкам, — распавядае дырэктар Ліцэя БДУ Макар Шніп. — Вядома, захоўваць хай і любімае дрэва на шкоду бяспекі вучняў мы не маглі. Калі дрэва пілавалі, увесь ліцэй стоўпіўся каля вокнаў. Нам суперажываў увесь інтэрнэт — развітанне з ліцэйскай вярбой стала падзеяй у сацыяльных сетках і трапіла ў навіны».

Новае дрэва пасадзілі на месцы паўвекавой вярбы, якая ўпрыгожвала ўнутраны дворык будынка на Ульянаўскай з моманту пераезду сюды Ліцэя БДУ.

15-гадовая вярба стала падарункам ад выпускнікоў ліцэя і кампаніі «А-100 Дэвелапмент», забудоўшчыка раёна «Новая Баравая».

Раён «Новая Баравая», у якім жывуць і працуюць у тым ліку выпускнікі Ліцэя, падарыў маладую здаровую расліну, якая павінна стаць новым сімвалам мудрасці і юнацтва для будучых пакаленняў ліцэістаў.

Мікіта Недаверкаў

0
Зина / Адказаць
22.03.2017 / 17:14
Милата! Хоць адна прыемная навина!!!
0
маня / Адказаць
22.03.2017 / 17:23
Как хорошо!
4
Аловак / Адказаць
22.03.2017 / 17:29
Надо было Дуб посадить
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру