22.03.2017 / 12:50

Па дарозе ў Мінск затрымалі брэсцкую актывістку Наталлю Папкову 7

22 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Брэсце затрымалі актывістку «Маладой Беларусі» Наталлю Папкову. Аб гэтым паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісляк.

Па дадзеных праваабаронцы, жанчыну затрымалі каля 11.30 супрацоўнікі міліцыі ў форме і даставілі ў Ленінскі РАУС. Наталля Папкова планавала з'ехаць на цягніку ў Мінск, каб прыняць удзел у акцыі да Дня Волі, дазвол на правядзенне якога арганізатары яшчэ не атрымалі. На дадзены момант пра прычыны затрымання Наталлі Папковай нічога не вядома.

«Хутчэй за ўсё, яе даставяць у Ленінскі РАУС», — паведаміў Раман Кісляк.

Наталлю Папкову раней затрымлівалі 3 сакавіка пасля другога несанкцыянаванага маршу недармаедаў, які прайшоў 26 лютага ў Брэсце. Выходныя яна правяла ў псіхіятрычным стацыянары абласнога псіханеўралагічнага дыспансера, а ў панядзелак, 6 сакавіка, яе выпусцілі.

0
Slavik / Адказаць
22.03.2017 / 13:07
Это же как от безделия пухнет милиция. И хватает времени следить за каждым активным Гражданином РБ!
0
Мэри / Адказаць
22.03.2017 / 13:12
Анализируешь и понимаешь, что так быть не должно.
1
Пikeтчык / Адказаць
22.03.2017 / 13:18
Ну вось бачыце - у краiне поуная гендээрная роунасць! И мужчын и жанчын, працiунiкау рэжыму, аднолькава збiваюць и катауюць. A жанчын ва уласцi працуючых на рэжым награждаюць и дараць грошы з еурапейскiх грандау выдаткаваных на мерапрыемствы па гендарнаi роунасцi. Як гэта было нядауна , дзе праслаулялi Каткавец , Ермакову Ананiч i Ермошыну.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру