Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд ва Украіну грамадзянцы РФ Юліі Самойлавай тэрмінам на тры гады. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская.

Instagram

«Рашэнне прынятае на падставе атрыманых дадзеных аб парушэнні ёю заканадаўства Украіны», — напісала яна.

Як вядома, Расію на «Еўрабачанні-2017» павінна была прадстаўляць спявачка з абмежаванымі магчымасцямі Юлія Самойлава.

У чэрвені 2015 года яна выступала ў акупаваным Расіяй Крыме і заехала туды без папярэджання ўкраінскага боку.

Арганізатары «Еўрабачання» заявілі, што будуць паважаць рашэнне Украіны аб магчымай забароне ўезду прадстаўніцы РФ.

Грамадская палата Расіі вырашыла звярнуцца да камісара Рады Еўропы па правах чалавека і ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый. Як паведамляюць расійскія інфармагенцтвы, палата лічыць рашэнне ўкраінскага боку «абсалютна абуральным фактам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?