Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падчас сустрэчы ў сакавіку 2016 года

Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падчас сустрэчы ў сакавіку 2016 года

Міністэрства замежных справаў Польшчы з занепакоенасцю назірае за арыштамі незалежных дзеячоў і журналістаў у Беларусі. У заяве наконт падзеяў у Беларусі Варшава заклікае Мінск паважаць правы чалавека і асноўныя грамадзянскія правы.

«Нагадваем, што ЕС вырашыў прыпыніць санкцыі ў сувязі з пазітыўнымі сігналамі з Мінска. Мы спадзяемся, што Беларусь утрымае абраны год таму курс дыялогу» — гаворыцца ў звароце.

МЗС Польшчы заяўляе, што польскія дыпляматы некалькі разоў на гэтым тыдні ўздымалі пытанне свабоды сходаў і пратэстаў у Беларусі падчас сустрэчаў з беларускім калегамі.

«Цягам апошняга года Польшча ініцыявала ажыўленне палітычнага дыялогу з Беларуссю, кіруючыся падпісанай чвэрць стагоддзя таму дамовай аб добрасуседстве і сігналамі беларускіх уладаў пра іх жаданне наладзіць адносіны Беларусі з Еўрасаюзам» — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?