На працягу 21—22 сакавіка беларускія спецслужбы затрымалі як мінімум 17 чалавек, якіх падазраюць у «навучанні ці іншай падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, а таксама фiнансаванні цi iншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці» (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса).

Валерый Вакульчык, старшыня КДБ. Фота БелТА.

Валерый Вакульчык, старшыня КДБ. Фота БелТА.

Пакаранне па гэтым артыкуле — арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

На дадзены момант праваабаронцы-вясноўцы сабралі інфармацыю пра 17 чалавек, магчыма, датычных да гэтай крымінальнай справы. Спіс асобаў дапаўняецца і месцы іх утрымання высвятляюцца:

  1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, нар. 17.08.1979
  2. Афнагель Яўген (меркавана, статус высвятляецца)
  3. Барсток Сяргей Пятровіч
  4. Грэк Ілля Генадзьевіч, нар. 11.11.1992 — нам. начальніка па ідэалогіі ў Смаргонскім памежным атрадзе, Гродзенская вобласць.
  5. Гурын Юрый (у СІЗА КДБ)
  6. Данілаў Віктар
  7. Дашкевіч Зміцер (у СІЗА КДБ)
  8. Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, нар. 19.04.1992 — Мар'іна Горка. Спецназавец.
  9. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н., ратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага назначэння, прапаршчык.
  10. Комлік-Ямацін Андрэй, вырабнік адзення.
  11. Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н. 
  12. Леўчанка Арцём (у СІЗА №1)
  13. Максім С.
  14. Міхалькоў Ян Мікалаевіч, вайсковец.
  15. Пашкевіч Цімур 
  16. Стрыбульскі Сяргей (меркавана, статус высвятляецца)
  17. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н., гандляр кнігамі. (у СІЗА КДБ).

Некаторыя з іх былі датычныя да афіцыйна зарэгістраванага патрыятычнага летніка пад Асіповічамі, які спецслужбы выдаюць за лагер баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0