23.03.2017 / 08:12

Саслужывец затрыманага Данілава: Выдатны, ідэальны салдат, а зброя — для страйкбола  19

Журналіст Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё Аляксандр Папко пазнаў у відэарэпартажы БТ свайго саслужыўца Віктара Данілава. Імя затрыманага назваў дзяржаўны тэлеканал АНТ у сваім матэрыяле супраць колішняй арганізацыі «Белы легіён».

21 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя амаль два дзясяткі чалавек, частка якіх у мінулым мела датычнасьць да «Белага легіёну».

«Я быў шакаваны гэтым відэа, — кажа Аляксандр Папко. — На ім мой армейскі таварыш Віця Данілаў. Мы пазнаёміліся падчас службы ў рэзэрве ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах. Віця быў намесьнікам камандзіра аднаго са ўзводаў. Ён быў найлепшым намесьнікам ва ўсёй роце. Выдатны, ідэальны салдат, якога слухаліся ўсе падначаленыя і які карыстаўся павагай і аўтарытэтам людзей».

Аляксандр Папко распавядае, што ведае Данілава як чалавека «вельмі адукаванага, начытанага».

«Ён сапраўды цікавіўся вайсковай гісторыяй, удзельнічаў у розных летніках, — тлумачыць Папко.

Паводле журналіста Аляксандра Папко, сюжэт беларускага тэлебачаньня — «прыклад маніпуляцыі і прапаганды».

«Паказалі карцінку, на якой знаходзіцца БТР, жаўнер, бел-чырвона-белы сьцяг, што падкрэсьліваюць прапагандысты. Але не паказана, што гэты жаўнер са сьцягам топча сымболіку фашысцкай арганізацыі Расейскае нацыянальнае адзінства», — тлумачыць ён.

«Там паказалі, напрыклад, патроны. Гэта навучальныя патроны з так званай «абжымкай» — некалькімі пасамі па баках. Страляць яны ня могуць, бо пораху ў гэтых патронах няма.

Яны прыставаныя для таго, каб навучаць навабранцаў зараджаць магазіны аўтаматаў, — кажа рэзэрвіст Папко. — Гранаты, якія там паказаныя, гэта відавочна муляжы. Што да зброі, то тут я ўжо дакладна сказаць не магу. Але выглядае, што гэта зброя для страйкбола. Чалавек, у якога ёсьць сапраўдная зброя, так спакойна сябе паводзіць ня будзе».

Паводле Аляксандра Папко, затрыманаму Віктару Данілаву яшчэ няма 30 гадоў, ён жыве ў Менску і працуе ў прыватнай фірме.

«Ніякім нацыстам ён не зьяўляецца, — кажа Аляксандр Папко. — Гэта я адказна заяўляю».

1
Roma / Адказаць
23.03.2017 / 08:30
Цирк. Власть боится, а потому делает такие подставы, несмотря на введения санкций. Лучше сидеть в изоляции от запада, чем потерять власть.
1
з...лы беларус / Адказаць
23.03.2017 / 09:08
Трымайся, Віктар ДанілаЎ! А гэтым у пагонах - ганьба!
1
Егор / Адказаць
23.03.2017 / 09:31
Смотрел ролик по ТВ. Удивило, как быстро начали ломать дверь. Явная постановка. То, что не упомянули РНЕ - свидетельство, в лучшем случае, страха перед большим братом.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру