23.03.2017 / 08:19

Крэмль: Тэрміны сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі пакуль не вызначаны 10

Тэрміны сустрэчы прэзідэнтаў РФ і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і дата правядзення Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы да цяперашняга часу яшчэ канчаткова не вызначаны, піша Sputnik.by

«Пакуль няма», - сказаў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на адпаведнае пытанне ria.ru.

Беларускі бок да правядзення пасяджэння ўжо гатовы. Раней у сакавіку Лукашэнка заявіў, што Мінск не супраць правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, але на ім павінны быць прыняты і парафіраваныя канкрэтныя рашэнні па важных пытаннях адносін з Масквой.

Папярэдняе пасяджэнне ВДС прайшло ў Мінску ў лютым 2016 года, у парадку чарговасці наступная сустрэча павінна прайсці на расійскай пляцоўцы.

0
папагена / Адказаць
23.03.2017 / 08:59
Трэба больш рэпрэсій. "Не веру!" ((с) Станіслаўскі)
0
LMI / Адказаць
23.03.2017 / 09:09
Ну вось калі будзе грунтоўны і відавочны разгон 25 сакавіка - з крывей, арыштамі, судамі, угалоўнымі справамі, фігай у бок захада з адпаведнай рыторыкай, абвалам нацыянальнай валюты ў 2-3 разы - НУ ТАДЫ ІНШАЯ СПРАВА - 9 траўня запросяць на чырвоную плошчу паабдымацца, пацалавацца, вяночкі ўскласьці і пабалакаць надвячоркам што да чаго
0
Николай / Адказаць
23.03.2017 / 09:21
Прямо как у трампа и путина.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру