Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адзначае канструктыўныя крокі Беларусі і Рады Еўропы насустрач адзін аднаму. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні.

Па словах спікера, Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемадзеяння з Радай Еўропы, перш за ўсё ў мэтах вывучэння перадавога вопыту і збліжэння беларускага заканадаўства з еўрапейскімі стандартамі. Акрамя таго, Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што Рада Еўропы - найстарэйшая міжнародная арганізацыя, якая валодае магутным экспертных патэнцыялам. Ён запэўніў, што Беларусь зацікаўлена ў шматбаковым супрацоўніцтве з Радай Еўропы, і не толькі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, але таксама ў пытаннях эканомікі, інвестыцый, барацьбы з карупцыяй і процідзеяння гандлю людзьмі.

«У апошні час мы ўсё ж такі адзначаем канструктыўныя крокі Беларусі і Рады Еўропы насустрач адзін аднаму», - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?