Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы ўжо ў сёмы раз запрашаюць пагукаць вясну ў Вязынку! Свята адбудзецца 26 сакавіка, пачатак — 13.00. У праграме веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Загукаць вясну ў гэтым годзе збіраюцца спеўныя гурты «Guda», «Варган» (г. Полацк), «Горынь», «Dainava», «Мярэжа», «Рутвіца», дзіцячыя калектывы «Калыханка» (а/г Міханавічы) і «Сонейка» (г. Лагойск), а таксама музыкі А. Крукоўскі, Д. Сухі, Д. Зуева, В. Янчы, С. Чавус, Я. Барышнікаў, В. Фёдарава, Р. Яраш, А. Яскевіч, С. Чубрык, К. Радзівілава і клуб традыцыйнага танца «SITA». Сямейная студыя Н. Сухой падчас свята зладзіць перформанс са свісцёлкамі, а пасля правядзе майстар-клас. Акрамя гэтага, пройдзе майстар-клас па вілейскіх танцах ад спадарыні Зінаіды Губаравай-Крупскай (г. Вілейка).

Нашыя сябры, грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», таксама сёлета рыхтуюць шмат цікавага: наведвальнікі змогуць пашукаць з арніталагічнай трубой і біноклямі птушак у Вязынцы, паўдзельнічаць у вырабе папяровых птушак і ўпрыгожыць імі дрэвы, сфатаграфавацца ў адмыслова падрыхтаванай фотазоне.

Заклікаем усіх удзельнікаў свята, як і заўжды, узяць з сабою добры настрой, вясёлую кампанію, птушак і стужкі на дрэвы і ўсім разам пагукаць вясну ў першыя цёплыя дзянькі года!

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеці і студэнты 1 руб., дарослыя — 2 руб.

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.33, прыбывае ў Вязынку ў 12.24. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.06, 17.40.

Сачыце за навінамі у нашых суполках у VK і FB! Да сустрэчы ў Вязынцы!

Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0