31.07.2008 / 15:09

Павал Няхайчык: «Усё вырашыцца ў Барысаве»

Героем сустрэчы БАТЭ з «Андэрлехтам» стаў 20-гадовы Павал Няхайчык, які выйшаў на замену ў другім тайме, але пасьпеў зарабіць пэнальці і забіць пераможны мяч.


Учорашняя гасьцявая перамога БАТЭ над «Андэрлехтам» (2:1, першы матч другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў) стала для беларускай каманды стала трынаццатай запар, уключаючы выступы на ўсіх франтах. Дзесяць выйгрышаў БАТЭ атрымаў у рамках унутранага чэмпіянату і яшчэ тры – у паядынках Лігі чэмпіёнаў.

Героем сустрэчы з «Андэрлехтам» стаў 20-гадовы Павал Няхайчык, які выйшаў на замену ў другім тайме, але пасьпеў зарабіць пэнальці і забіць пераможны мяч. Юны хаўбек пасьля гульні сказаў: «Фантастычны вечар, проста сьвята футболу. Па сутнасьці, гэта мой дэбют на вышэйшым узроўні і такі ўдалы. Супернік спадабаўся – добра валодае мячом і атакуе. У нашай пары яшчэ нічога ня ясна. Футбол – камандная гульня і ў дадатак непрадказальная штука. Усё вырашыцца ў Барысаве».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру