23.03.2017 / 10:43

«Ты ажэнішся са мной?» Кітаянка выкупіла рэкламу ў 900 таксі, каб зрабіць прапанову хлопцу як вам такі ўчынак ад дзяўчыны? 10

На светлавых табло 900 таксі ў адзін дзень з’явілася фраза: «Чжан Цзаньфэн, я хачу за цябе замуж, ты асмелішся ажаніцца са мной?». За такую паслугу жанчыне прыйшлося аддаць 1500 даляраў. Але яно таго было варта: хлопец пагадзіўся.

Большасць людзей ацаніла ўчынак дзяўчыны, але былі і такія, хто асудзіў такую мяккацеласць: у грамадстве да гэтага часу існуе меркаванне, што рабіць прапанову — гэта абавязак мужчыны. А вы як лічыце?

Гэта не першая незвычайная прапанова рукі і сэрца, арыгінальнасць якіх абмяркоўвае ўвесь свет: так, ужо не раз такія эмацыйныя моманты ствараліся сярод канцэртаў, спартыўных матчаў, хлопцы нярэдка арандуюць аўтавышкі, якія падымаюць іх з кветкамі і пярсцёнкам на паверх да каханай. Аднойчы ў Астане малады чалавек зрабіў прапанову пад вадой, загадзя запрасіўшы будучую жонку ў акіянарыум.

6
Анатомия любви / Адказаць
23.03.2017 / 10:55
Выбирает женщина, а предлагает себя мужчина. Гэта норма.
4
Несцераў / Адказаць
23.03.2017 / 11:09
Я і так, я і сяк, / Я і ногі на касяк, / Я і цыцкі ўпярод, / Да ніхто замуж не бярот.
2
Міхася / Адказаць
23.03.2017 / 11:11
Шчасця маладым!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру