35-гадовы мужчына цяпер абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, хуліганстве і незаконных дзеяннях са зброяй.

Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што з 2008 па 2010 год абвінавачаны здзейсніў шэраг злачынстваў у дачыненні да некалькіх дзяўчынак. Дзецям было ад 6 да 9 гадоў.

Улетку, у розных грамадскіх месцах Жлобіна, мужчына ўваходзіў у давер да малалетніх і прапаноўваў іх сфатаграфаваць. Пасля чаго здзяйсняў у дачыненні да дзяўчынак гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Пры гэтым свае дзеянні абвінавачваны фіксаваў на фота і відэа.

Следства лічыць, што па крымінальнай справе высветленыя не ўсе пацярпелыя. Супрацоўнікі следчага ўпраўлення заклікаюць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб іншых фактах супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага, паведаміць яе па тэлефонах: (8-0232) 70-44-25, (8-029) 687-98-70.

Акрамя таго з чэрвеня па кастрычнік 2016 года абвінавачваны праводзіў незаконныя раскопкі на тэрыторыі Жлобінскага раёна. Папярэдне мяркуецца, што мужчына шукаў боепрыпасы, выбуховыя прылады, часткі агнястрэльнай зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Мужчына здабываў выбуховыя рэчывы са знойдзеных авіябомбаў, мін і гранат. Карпусы боепрыпасаў выстаўляў для продажу на інтэрнэт-аўкцыёнах пад выглядам вырабаў бытавога прызначэння (вазы, кашпо і інш.), якія з дапамогай паштовых адпраўленняў перасылаў пакупнікам.

Следства не выключае верагоднасць продажу падобным чынам і іншых прадметаў, знойдзеных абвінавачаным. Супрацоўнікі следчага ўпраўлення заклікаюць грамадзян, якія набылі забароненыя да абароту прадметы, добраахвотна іх выдаць.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?