Падчас ператрусу, праведзенага ў рамках крымінальнай справы па арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства), у жыхаркі Мазыра канфіскавалі элементы адзення, літаратуру і іншыя прадметы анархісцкага кірунку, паведамляе прэс-служба МУСа. 

Электрашокер, два газавыя балончыкі, бронекамізэлька, трэніравальны гумовы нож і два пісталеты — такі набор выявілі супрацоўнікі 8-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС дома ў 22-гадовай жыхаркі Мазыра.

Акрамя таго, па месцы яе жыхарства знайшлі чорна-чырвоны сцяг і бандану, тры маскі з прарэзамі для вачэй, гучнагаварыльнік і 20 брашур, якія прапагандуюць анархізм. На пытанні аб паходжанні гэтых рэчаў дзяўчына адказваць адмовілася. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, яна з'яўляецца ўдзельніцай анархісцкага руху.

У цяперашні час зброя накіравана на экспертызу, даследуецца змест друкаванай прадукцыі, канфіскаванай пры вобшуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0