31.07.2008 / 15:58

У Бэльгіі моўныя спрэчкі 3

Улады разьмешчанай у бэльгійскай правінцыі Фламандзкі Брабант камуны Завэнтэм патрабуюць ад усіх асоб, якія не валодаюць у дастатковай ступені нідэрляндзкай мовай, прыходзіць на прыём зь перакладчыкам.


Улады разьмешчанай у бэльгійскай правінцыі Фламандзкі Брабант камуны Завэнтэм патрабуюць ад усіх асоб, якія не валодаюць у дастатковай ступені нідэрляндзкай мовай, прыходзіць на прыём зь перакладчыкам.

Як паведамляе РІА Новости, адпаведную аб’яву ўлады камуны вывесілі на дзьвярах усіх кабінэтаў у будынку раённай адміністрацыі на нідэрляндзкай, францускай, ангельскай, нямецкай, гішпанскай і арабскай мовах. Дзяржаўнымі мовамі Бэельгіі зьяўляюцца нідэрляндзкая, француская і нямецкая.

«Камуна Завэнтэм разьмешчана ў нідэрляндамоўнай частцы Бельгіі. Прынятыя тут законы і пастановы фармальна забараняюць служачым размаўляць з падапечнымі на якой‑небудзь іншай мове, апроч нідэрляндзкай. Калі вы недастаткова добра валодаеце ёю, мы просім вас прыходзіць зь перакладчыкам», — прыводзяць мясцовыя СМІ тлумачэньне прадстаўніка камунальных уладаў.

Бэльгійскія палітыкі‑франкафоны ўжо абвінавачвалі адміністрацыю Завэнтэма ў «лінгвістычным апартэідзе». Такую непахвальную ацэнку з боку прадстаўнікоў палітычнай эліты выклікала прынятая раней уладамі раёну пастанова, якая дазваляе набываць на яго тэрыторыі ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў толькі асобам, якія размаўляюць на нідэрляндзкай мове ці наведваюць курсы па яе вывучэньні.

Паводле БелаПАН: Беларусь — Eўрасаюз

0
Лагодніч / Адказаць
02.08.2008 / 00:00
Правильна робяць нідэрландцы, нам бы так. Ратуюць сваю невялікую адносна па памерах нацыю ад паглынання другімі, больш шматлікімі. Найперш, французамі, мова якіх выціскае мясцовую. Толькі, калі хочаце, такая ж нецярпімасць да чужынскай мовы і культуры можа пераламаць небяспечную тэндэнцыю і ў нас.
0
pan Brudas / Адказаць
02.08.2008 / 15:30
Неаднаразова быў у абодвух чвстках Бэльгіі, і заўсёды чуў, што флямандзкая - гэта тая ж галяндзкая. А ў гэтым годзе прыехалі сябры з Нідэрландаў. Ад іх упершыню пачуў, што флямандзкая даволі далёкая ад галяндзкай. Як мне сказалі: мы яе разумеем, але мы таксама разумеем і афрыкаанз"...
0
m / Адказаць
06.08.2008 / 13:04
pan.brudas- niderlanskaja i gjaljanskaja movy geta adna moma,tolki insyja dialekty...mne padabaeca galjandyja ,liudzi vetlivyja i nima takog brudu, jak u belgie. ramnau mikalai. polska.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру