Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў забойства былога дэпутата расійскай Дзярждумы Дзяніса Вараненкава, здзейсненае ў чацвер у Кіеве, дзяржаўным тэрарызмам з боку Расіі, паведамляе ВВС.

Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цаголка, такое меркаванне Парашэнка агучыў на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх сілавых структур, скліканай адразу пасля забойства Вараненкава.

«Падступнае забойства ў цэнтры Кіева Дзяніса Вараненкава — гэта акт дзяржаўнага тэрарызму з боку Расіі, якую ён быў вымушаны пакінуць з палітычных меркаванняў. Відавочны почырк расійскіх спецслужбаў раней неаднаразова выяўляўся ў розных еўрапейскіх сталіцах», — сказаў Парашэнка.

Ён дадаў, што Вараненкаў «быў адным з галоўных сведак расійскай агрэсіі супраць Украіны і, у прыватнасці, ролі Януковіча аб увядзенні ва Украіну расійскіх войскаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?