FB ALISA BEREZUTSKA

Як паведаміў «112 каналу» галоўны ўрач бальніцы, дзе знаходзіўся кілер, ён памёр на аперацыйным стале. Пра гэта ж «Украінскай праўдзе» паведаміла прэс-сакратар генпракурора Украіны Ларыса Сарган. Іншых падрабязнасьцяў яна не паведаміла.

У цэнтры Кіева забіты ўцякач з Расіі, экс-дэпутат Дзярждумы Вараненкаў

Парашэнка: Забойства Вараненкава — тэрарызм з боку Расіі

Раней у чацвер генпракурор Юрый Луцэнка паведаміў, што кілер, які забіў экс-дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава, знаходзіўся ў крытычным стане на грані смерці ў рэанімацыі. Яго параніў ахоўнік Вараненкава.

«У кілера два раненні ў вобласць грудзей і галавы. Скразны стрэл у галаву робіць немагчымай следчую работу з ім. Кілер на мяжы смерці», — сказаў Луцэнка.

Ён таксама паведаміў, што пры сабе ў кілера было пасведчанне, і па дакументах — ён грамадзянін Украіны. Аднак Луцэнка адзначыў, што яшчэ варта праверыць дакладнасць дакументаў.

Як вядома, у чацвер, 23 сакавіка, у цэнтры Кіева пры ўваходзе ў гатэль Прэм'ер Палас расстралялі былога дэпутата Дзярждумы РФ Дзяніса Вараненкава. Ён ішоў на сустрэчу з яшчэ адным былым дэпутатам Дзярждумы Іллёй Панамаровым.

Кілер стрэліў у Вараненкава і яго ахоўніка, ахоўнік паспеў у адказ стрэліць у кілера. Пасля чаго абодва былі шпіталізаваныя.

Уцякач з Расіі Вараненкаў быў сведкам ГПУ па справе аб здрадзе экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?