31.07.2008 / 16:49

У кастрычніку ў Менску зьявіцца лічбавае тэлебачаньне

А празь сем гадоў аналягавае вяшчаньне ў Беларусі спыніцца зусім.


Менскія тэлевізійныя сеткі плянуюць сёлета ў кастрычніку пачаць укараненьне ў сталіцы лічбавага тэлебачаньня.

Зь лічбавым тэлебачаньнем можна будзе прымаць да 80 каналаў у лепшай якасьці. Апроч таго, сучасная тэхналёгія дазволіць гледачам карыстацца такімі паслугамі як забарона прагляду пэўных каналаў для дзяцей, выбар, якія каналы прымаць і, адпаведна, за якія плаціць, прагляд відэа на замову, праслухоўваньне радыёканалаў ды багата іншых.

У адпаведнасьці зь дзяржаўнай праграмай укараненьня лічбавага тэлевізійнага й радыёвяшчаньня да 2015 году аналягавае вяшчаньне ў Беларусі мае спыніцца, паведамляе БЕЛТА.

Годам зьяўленьня лічбавага тэлебачаньня лічыцца 1996-ы.
У 2006-м Нідэрлянды сталіся першай краінай у сьвеце, якая цалкам перайшла на лічбавае вяшчаньне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру