Працы над добраўпарадкаваннем выдзеленых палос для грамадскага транспарту на вул. Кісялёва і пр. Незалежнасці каля ст. м. «Уручча» плануецца пачаць у маі, пішуць «Мінск-Навіны».

Пра гэта паведаміў 23 сакавіка старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце (БАЭС) Юрый Важнік на прэс-канферэнцыі, прысвечанай тэме развіцця дарожна-транспартнай інфраструктуры Мінска.

Юрый Важнік распавёў аб праекце выдзялення палос для грамадскага транспарту. На 6 участках сталіцы пілотныя праекты ўжо рэалізаваныя ў апошнія гады. Праўда, па яго словах, на вул. Няміга і пр. Незалежнасці яны патрабуюць дапрацоўкі, але ў цэлым сябе апраўдалі, у тым ліку на вул. Лабанка і на пл. Прывакзальнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0