Як бачыце, NN.BY трохі змяніў дызайн у версіі для лэптопаў. Гэта такі наш вам падарунак да Дня Волі.

Мы пастараліся прадумаць шмат драбніц, каб спрасціць вам атрыманне інфармацыі. Доўгая стужка навін на галоўнай старонцы, больш карцінак, лепшае размяшчэнне навін па рубрыках… Вам тут многае прыдасца.

Просім цярпліва ставіцца да непазбежных багаў — мы іх паступова выправім. Паведамляйце пра іх на nn@nn.by або праз форму для навін на сайце.

Памятайце, што многае нязвыклае пасля аказваецца класным.

Дзякуй нашым праграмерам-валанцёрам, якія ўвасобілі задумы журналістаў. І — жыве Беларусь!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?