Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт уначы 25 сакавіка. Такая інфармацыя размешчаная на сайце БЧ.

У суботу, 25 сакавіка, з 1.30 да 5.00 у сувязі з правядзеннем планавых тэхналагічных работ у ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» купля і вяртанне праязных дакументаў у сістэме продажу праязных дакументаў праз інтэрнэт будуць недаступныя.

БЧ выбачаецца за часовыя нязручнасці.