31.07.2008 / 16:52

Навумаў: Справу аб выбуху ў Менску ўдасца раскрыць 9

«Для гэтага ёсьць дастаткова падстаў, і вядзецца вялікая работа. Думаю, што канчатковым вынікам гэтай работы будзе раскрыцьцё злачынства, але як хутка гэта адбудзецца — мне сказаць цяжка», — сказаў У.Навумаў.

«Я думаю, што гэтае злачынства можна раскрыць», — заявіў міністар унутраных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў, камэнтуючы журналістам 31 ліпеня ход расьсьледаваньня крымінальнай справы аб выбуху ў Менску на канцэрце, прысьвечаным Дню незалежнасьці.

«Для гэтага ёсьць дастаткова падстаў, і вядзецца вялікая работа. Думаю, што канчатковым вынікам гэтай работы будзе раскрыцьцё злачынства, але як хутка гэта адбудзецца — мне сказаць цяжка», — сказаў У.Навумаў.

Паводле слоў міністра, з часу пачатку расьсьледаваньня ў ім удзельнічаюць спэцыялісты з Расеі. У праваахоўных органаў суседняй краіны ёсьць магчымасьць правядзеньня шэрагу экспэртыз, якія ў Беларусі не робяць, і ёсьць «штатныя падыходы да расьсьледаваньня асобных момантаў», зь якімі ў краіне раней не сутыкаліся, зазначыў У.Навумаў.

Акрамя таго, паведаміў ён, на розных этапах расьсьледаваньня па просьбе беларускага боку задзейнічаны прадстаўнікі праваахоўных органаў яшчэ пяці краін.

0
Рудак / Адказаць
31.07.2008 / 19:31
Ну, скажам, сёньня два супрацоўнікі наведалі тэрарыста, дыён так іх абвёў, што ніколі і не падумаюць на яго. А ты, дзядзька Вова,магілы зьніклых усё роўна пакажаш.
0
антибыдло / Адказаць
31.07.2008 / 23:13
мярзотна нават слухаць....
0
Дурань / Адказаць
01.08.2008 / 00:31
з часу пачатку расьсьледаваньня ў ім удзельнічаюць спэцыялісты з Расеі. Так, каб лепей канцы у ваду схаваць. Самі падарвалі (толькі адной Маскве нашая незалежнасцць, як костка у горле), самі і шукаюць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру