Трэба забараніць жанчынам заставацца дома з дзецьмі, бо яны ўсе павінны мець працу па-за хатай, заявіла аўстралійская журналістка і рэдактар Сара Ле Марканд у газеце The Daily Telegraph.

Прыхільніцай метадаў Аляксандра Лукашэнкі аўтарка стала не толькі па прычынах меркаванай «карысці для эканомікі», але па прычыне сваіх феміністычных перакананняў.

iStock

iStock

«Дарагія мамы, выбірайцеся з кухняў і вяртайцеся да працы», — кажа подпіс пад фота ў артыкуле.

«Толькі калі мы пароўну падзелім працоўныя абавязкі паміж двума паламі, мы на самой справе ўбачым роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі», — піша Ле Марканд.

«Толькі калі нормай для ўсіх сем'яў стане, што і мужчына, і жанчына маюць працу, за якую плацяць грошы і дзеляць хатнія стрэсы, мы ўбачым сур'ёзную дыскусію пра больш збалансаваныя сучасныя працоўныя месцы», — дадае журналістка.

Меркаванне, што фемінізм азначае свабоду выбару для жанчын «дакучлівае і цалкам беспадстаўнае», гаворыцца ў артыкуле, «ён не пра выбар, ён пра роўнасць».

Артыкул сабраў сотні каментароў у сацыяльных сетках, такіх як:

  • «Такія тупыя тыранічныя законы — прычына рэвалюцый».
  • «Калі пад працай маецца на ўвазе стварэнне чагосьці вартага, то аўтарцы варта самой уладкавацца на такую працу!»
  • «У нашай паліцыі ёсць больш важныя справы, чым вышукванне непрацуючых маці. А якім будзе пакаранне?»
  • «Фемінізм — гэта пра тое, як прымусіць жанчыну супраць яе жадання пакінуць яе дзяцей… Вось гэта прагрэс і свабода!»
  • «Хіба гэта не называецца прыгонным правам?»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?