Амерыканскі ратавальнік 20 хвілін рабіў сабаку штучнае дыханне пасля таго, як яго выцягнулі з палаючага дома, паведамляе ВВС.

Тут і ніжэй фота: Santa Monica Fire Department

Тут і ніжэй фота: Santa Monica Fire Department

Налу, сабака пароды бішон фрызэ, запаў у шок ад жару і дыму ў кватэры ў горадзе Санта-Моніка, Каліфорнія. Пажарнік Эндру Кляйн запоўз у палаючую кватэру на карачках і знайшоў сабаку ў далёкай спальні.

«Ён ляжаў без руху, — распавёў пажарнік. — Я падняў яго і выбег з кватэры, таму што час — ключавы фактар, асабліва для маленькага сабакі. Я не мог дапусціць няўдачы». Пажарны дэпартамент Санта-Монікі ўдакладняе ў прэс-рэлізе, што сабака не дыхаў і ў яго не было пульса.

Пажарнікі рабілі штучнае дыханне і выкарыстоўвалі спецыяльную кіслародную маску для жывёл для вентыляцыі лёгкіх сабакі. «Прайшло 20 хвілін, і сабака пачаў дыхаць самастойна, прыйшоў у прытомнасць, нават змог хадзіць», — паведамляе дэпартамент.

«У яго былі шкляныя вочы, ён не дыхаў, і я вырашыла, што ён памёр, — распавяла гаспадыня сабакі, якая стаяла на каленях побач. — Але пажарнік сказаў: «Я аптыміст. Давайце проста вернем яго назад».

Пасля сутак у кіслароднай палатцы Налу цалкам паправіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?