Знакаміты лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза Сцяпан Мікаян памёр на 95-м годзе жыцця, паведамляецца на сайце Расійскай самалётабудаўнічай карпарацыі «Міг».

PhotoXpress

PhotoXpress

Сцяпан Мікаян нарадзіўся 12 ліпеня 1922 года ў Тбілісі (Грузія). У 1941 годзе скончыў Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, а ў снежні гэтага ж года пайшоў на фронт. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у якасці лётчыка-знішчальніка. У 1951 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Н.Е. Жукоўскага і перайшоў на лётна-выпрабавальную працу ў ГК НДІ ВПС. На працягу 23 гадоў выпрабоўваў баявыя самалёты маркі «Міг». У 1975 годзе за правядзенне дзяржаўных выпрабаванняў самалёта Міг-25 быў ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза.

Сцяпан Мікаян лятаў аж да 1978 года. Агулам асвоіў 102 тыпы лятальных апаратаў, у тым ліку Міг-23, Міг-25, Міг-27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0