Сёння, 24 сакавіка, ад 17 да 20 гадзін тут планавалася правесці збор рэчаў, ежы і грошай для затрыманых да і пасля Маршу недармаедаў у Мінску і асуджаных на суткі. Запрашалі далучацца ўсіх ахвотных дапамагчы. 

Цяпер на офісе нікога няма, але людзі, якія збіраліся падтрымаць акцыю, працягваюць падыходзіць.

Сярод затрыманых былі актывісты партыі «Зялёныя», а таксама журналісты, у тым ліку карэспандэнтка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, журналістка выдання «Новое Время» Крысціна Бярдзінскіх (Украіна) і журналісты «France24» (Францыя). Агулам больш за 10 чалавек.

Алесь Залеўскі вёў жывую трансляцыю затрымання на фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?