Сёння ў Мінску былі затрыманыя журналіст канала «Белсат» Алесь Залеўскі, карэспандэнтка «Радыё Свабода» Галіна Абакунчык, акрэдытаваная журналістка выдання «Новое Время» (Украіна) Хрысціна Бярдзінскіх і журналіст «France24» (Францыя) Гулівер Крэйн. 

Журналістаў адпусцілі пасля таго, як у РУУС прыехаў разбірацца з сітуацыяй прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі, паведамляе БАЖ.

Нагадаем, іх затрымалі на вул Фабрыцыуса ў Мінску. І, маўляў, правяралі на датычнасць да нейкага злачынства.

Гэта адбылося падчас таго, як збіралі рэчы для затрыманых цягам апошніх дзён грамадзян.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыйшлі ў офіс партыі «Зялёныя» па адрасе Фабрыцыуса, 4, у Мінску, і перапісвалі дадзеныя з дакументаў людзей, якія прыйшлі туды. Потым з'явілася і міліцыя ў форме, усім загадалі ісці ў машыны «для высвятлення абставін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0